27 красавiка 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Эрдаган прамяняў Пуціна на Байдэна

2
Reuters: Эрдаган прамяняў Пуціна на Байдэна

Ёсць справы больш важныя за парад у Маскве.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган наўрад ці прыедзе ў Расею да Уладзіміра Пуціна на вайсковы парад 9 траўня, бо на гэты дзень у турэцкага лідара запланаваны візіт у ЗША з мэтай сустрэчы з Джо Байдэнам. Пра сустрэчу паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка турэцкай службы бяспекі.

Як адзначае выданне, візіт Эрдагана ў Вашынгтон стане першым з 2019 года, калі ён сустрэўся з тагачасным прэзідэнтам Дональдам Трампам, з якім у яго былі добрыя асабістыя сувязі. Пасля абрання прэзідэнта Джо Байдэна ў 2020 годзе Анкара дамагалася яшчэ адной асабістай сустрэчы.

У апошні час нацягнутыя стасункі паміж краінамі пацяплелі пасля таго, як Анкара ў студзені ратыфікавала заяўку Швэцыі на сяброўства ў НАТА. Тым не менш, напружанасць захоўваецца, у тым ліку наконт паўночнай Сірыі, дзе сілы ЗША звязаныя з курдскімі баевікамі, якіх Анкара ўважае за тэрарыстаў. Вашынгтон таксама патрабуе ад Анкары зрабіць больш для спынення транзіту тавараў у Расею, якія могуць выкарыстоўвацца Масквой у ваенных дзеяннях ва Украіне.

Як піша Reuters, турэцкі чыноўнік не прадставіў ніякай дадатковай інфармацыі аб візіце, але паведаміў, што высокапастаўлены прадстаўнік турэцкай выведкі Ібрагім Калін сустрэнецца з чальцамі Палаты прадстаўнікоў ЗША для перамоваў аб запланаваным візіце і іншых двухбаковых пытаннях.

Аналітыкі кажуць, што Байдэн і Эрдаган, хутчэй за ўсё, таксама абмяркуюць вайну паміж Ізраілем і ХАМАС, а таксама супрацоўніцтва ў абароннай прамысловасці, у тым ліку нядаўняе адабрэнне пакупкі Турцыяй амерыканскіх знішчальнікаў F-16.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках