20 траўня 2024, панядзелак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі зрабіў нечаканую заяву аб перамовах паміж Украінай і Расеяй

Папа Рымскі зрабіў нечаканую заяву аб перамовах паміж Украінай і Расеяй

Адным пасярэднікам магла быць Турцыя.

Папа Рымскі Францішак зрабіў нечаканую заяву ў падтрымку перамоваў паміж Украінай і Расеяй аб спыненні вайны. З ягоных слоў, трэба знайсці мужнасць падняць «белы сцяг».

Пра гэта паведамляе Reuters.

Выданне атрымала ў сваё распараджэнне запіс інтэрв'ю Папы Рымскага для швейцарскага тэлеканала RSI, якое адбылося ў лютым і мусіць быць апублікавана 20 сакавіка. На запісе ёсць фрагмент інтэрвʼю, дзе пантыфік адказвае на пытанне аб тым, ці трэба Украіне падняць «белы сцяг» і пайсці на перамовы з РФ, нягледзячы на тое, што многія кажуць, што гэта ўзаконіць агрэсію Масквы.

«Гэта адна з інтэрпрэтацый, гэта праўда. Але я думаю, што найдужэйшы той, хто глядзіць на сітуацыю, думае аб людзях, мае мужнасць падняць «белы сцяг» і вядзе перамовы», – сказаў Францыск, дадаўшы, што перамовы павінны праходзіць пры пасярэдніцтве іншых краін.

Па меркаванні Папы Рымскага, адным з такіх пасярэднікаў магла быць Турцыя.

«Можна адчуваць сорам. Але колькі людзей загінула ў выніку? Трэба весці перамовы. Не саромейцеся весці перамовы, пакуль сітуацыя не пагоршылася», – падкрэсліў ён.

Аднак урэгуляваць перамовамі пантыфік прапануе не толькі вайну Украіны з РФ. У іншай частцы інтэрвʼю, якая тычылася канфлікту Ізраіля з баевікамі ХАМАС, Францішак сказаў, што «перамовы – гэта не капітуляцыя».

Пантыфік па-ранейшаму выступаў за дыпламатычнае ўрэгуляванне, але ўпершыню фактычна заклікаў Украіну здацца. Украінскія ўлады пакуль не каментавалі заяву Папы Рымскага.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках