27 траўня 2024, панядзелак, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы добраахвотнік палка Каліноўскага Аляксандр Царук

5
Памёр былы добраахвотнік палка Каліноўскага Аляксандр Царук

Мужчына змагаўся з анкалогіяй.

Стала вядома пра смерць Аляксандра Царука, які быў добраахвотнікам палка Каліноўскага і пасля вяртання з вайны захварэў на рак, паведаміў «Белсат».

Аляксандр Царук памёр раніцай у суботу, 13 красавіка. Пра гэта паведамілі ягоныя сябры. Развітанне з ім пройдзе ў Літве. Арганізацыяй пахавання займаецца старэйшая дачка мужчыны.

Нагадаем, Аляксандр Царук - актывіст з Магілёва, які пераехаў у Літву ў снежні 2020-га пасля таго, як адбыў за ўдзел у пратэстах у суме блізу 40 дзён. Пасля пачатку вайны ва Украіне паехаў на фронт і далучыўся да палка Каліноўскага, але вярнуўся з вайны вясной 2022-га праз праблемы са здароўем. Падчас абследавання ў траўні гэтага года ў 55-гадовага Аляксандра выявілі злаякасную пухліну — плоскаклетачную карцыному галавы і шыі. Яму зрабілі складаную аперацыю, якая працягвалася дзесяць гадзін.

Мужчына даўно разведзены, у Вільні ён жыў з дачкой і ўнучкай. У Літве ён атрымаў статус уцекача і аформіў ДНЖ, нават пасля пастаноўкі дыягназу працаваў у мясцовай кампаніі сантэхнікам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках