21 траўня 2024, aўторак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе можна купіць патрыманыя BMW X5 за пяць даляраў

14
Стала вядома, дзе можна купіць патрыманыя BMW X5 за пяць даляраў

Гэтых аўто тамака шмат.

Нядаўна амаль непашкоджаны BMW X5 2008 вырабу купілі на аўкцыёне за 5 даляраў. Такія танныя аўтамабілі звычайна прадаюцца ў амерыканскім штаце Гаваі.

У Беларусі BMW X5 сімвал прэстыжу, заможнага ўладальніка і дастатку. А вось у амерыканскім штаце Гаваі яны прадаюцца за пару даляраў. Напрыклад, прададзены 24 сакавіка на аўтааўкцыёне Copart BMW X5 2008 вырабу прадалі ўсяго за пяць даляраў.

Аб гэтым паведамляе сэрвіс статыстыкі амерыканскіх аўкцыёнаў BidFax.

BMW X5 2008 на аўкцыёнах Copart ці IAAI каштуюць у сярэднім $952. Прынамсі, за апошнія паўгода статыстыка фінальных коштаў была менавіта такой (звесткі таго ж BidFax).

BMW X5 другога пакалення пачало выпускацца ў 2007 годзе на зусім новай платформе. Завод для яго вытворчасці размяшчаўся ў ЗША, таму тут гэтых аўто многа. Пад капотам BMW усталяваў на выбар дызельныя і бензінавыя рухавікі з 6 і 8 цыліндрамі, якія забяспечваюць выходную магутнасць ад 235 да 355 л.с. Усе версіі прапаноўваліся з сістэмай поўнага прывада.

Зрэшты, уладальнікі выціскалі з X5 усе сокі, таму з цягам часу гэтыя аўтамабілі прыносілі ім усё больш праблем. Прычым дарагіх праблем. Таму старыя Х5 у Штатах амаль не шануюцца. Напрыклад, сярэдняя цана на ўжываны, але цэленькі BMW X5 2008 года складае 6 700 даляраў.

Шына Continental UltraContact забяспечвае вялікі прабег, нізкую шумнасць і выдатныя характарыстыкі на мокрых паверхнях. Акрамя таго, спецыяльна для дрэнных дарог шына мае ўзмоцненую бакавіну, таму не разарвецца на ямах.

Гэты экзэмпляр, які нехта вытаргаваў за 5 даляраў, напраўду ў нядрэнным стане. Удар у пярэднюю частку выклікаў спрацоўванне падушкі бяспекі. Аднак вонкава пашкоджанні невялікія бампер, крыло, капот, фара, радыятар.

Прабег немаленькі - 149 тысяч міль, гэта значыць дзесьці 240 тысяч кіламетраў. На гэтым прабегу рухавік ужо просіць капіталкі. Салон не ў найлепшым стане, але скураны, таму яго можна пачысціць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках