27 лiпеня 2024, Субота, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін распляжаны і зганьбаваны

22
Пуцін распляжаны і зганьбаваны
Фота: Getty Images

Крах звышкаласальны.

Учора Пуцін пацярпеў найбуйнейшую паразу. Яго міжнародная «кар'ера» скончаная.

Цяпер «крамлёўская старая» горка вые над разбітымі начоўкамі свайго сусветнага ўплыву.

Крывасмок быў жорстка «змыты» на ўсіх сваіх хітравыбудаваных палітычных франтах: на дыпламатычным фронце, на глабальным шпіёнскім фронце, на фронце СМІ, гандлёвым, і г.д.

Трыльёны, убуханыя ў аперацыю «Кангрэс», развеяліся па ветры. Крах звышкаласальны.

Высілкі, якія распачаў Пуцін, каб не дапусціць прадаўжэння вайскова-фінансавай дапамогі Украіне, былі сапраўды тытанічнымі.

Шмат месяцаў ішла нябачная свету бітва за Захад.

У ёй было задзейнічанае ўсё - і ўсё марна.

Дарэмным выявілася і ахвярапрынашэнне «Крокуса».

150 абгарэлых трупаў «з украінскім следам» не зрабілі сваёй справы. Прынесеныя на «алтар айчыны» гледачы рухнулі ў пустэчу.

Крамлёўская хлусня выявілася грубай і не пераканаўчай, а правакацыя – відавочнай.

Кангрэсмэны «не клюнулі». Выклікаць у Захада агіду да Украіны і яе «метадаў» праз «Крокус» не атрымалася.

Серыя самых шчодрых подкупаў, шантаж, абяцанкі, угаворы, інтрыгі, арабскія шашні - усё пайшло прахам.

Пуцін распляжаны і зганьбаваны. Яго час скончыўся.

Пачаўся ІІІ акт смяротнай для Расеі вайны.

Аляксандр Няўзораў, «Тэлеграм»

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках