16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы з вітамінамі

2
Палітвязню Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы з вітамінамі

Журналіст ужо паўтара года пазбаўлены харчовых перадач.

Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы з вітамінамі. Цяпер, каб даслаць вітаміны ў турму ці калонію, трэба атрымаць спецыяльны дазвол ад лекара медычнай часткі ўстановы.

Раней такое правіла распаўсюджвалася толькі на неабходныя лекі, піша nashaniva.com.

«Ранейшы спіс дазволеных для перасылкі вітамінаў скасаваны. Цяпер нават вітамін С нельга даслаць зняволенаму без «рэкамендацыі медыка», - напісала Вольга Івашына.

Нагадаем, Дзяніс Івашын ужо паўтара года пазбаўлены прадуктовых перадач, у якіх можна было дасылаць садавіну ці гародніну, каб кампенсаваць нястачу вітамінаў.

Гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Праз паўтара гады яго прызналі вінаватым паводле арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і прысудзілі да 13 гадоў і 1 месяцу калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пакаранне адбывае ў турме ў Жодзіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках