25 траўня 2026, панядзелак, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь пачне ездзіць аўтобус з Рыгі

9
У Беларусь пачне ездзіць аўтобус з Рыгі

З 10 красавіка.

Стала вядома, што з 10 красавіка пачне курсаваць аўтобус латвійскага перавозчыка Latlines па маршруце Менск-Рыга, паведамляе 1prof.by.

З Менска ў Рыгу аўтобусы будуць выязджаць а 10.00 гадзін тры разы на тыдзень, па аўторках, чацвяргах і суботах. Па дарозе да памежнага пункта пропуску «Грыгароўшчына» аўтобусы будуць ісці праз Бягомль, Докшчыцы, Глыбокае, Шаркаўшчыну, Браслаў і Верхнядзвінск. З латвійскага боку мяжы аўтобусы павінны прыбываць у 23.30. Да Рыгі маршрут будзе ісці праз Даўгаўпілс.

Білеты ў Менск прадаюць на аўтавакзалах у Рызе і Даўгаўпілсе, а таксама онлайн на сайтах Latlines.lv і Infobus.by. Для пэўных катэгорый пасажыраў прадугледжаны скідкі.

Кошт білетаў з Менска да Рыгі вар'іруецца ад 56 да 35 еўраў у залежнасці ад горада адпраўлення ў Беларусі. Калі ехаць толькі да Даўгаўпілса, то білеты таксама крыху таннейшыя. Напрыклад, ад Верхнядзвінска да Даўгаўпілса – усяго 30 еўраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках