17 чэрвеня 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею «атакаваў» іранскі беспілотнік з дзвюма авіябомбамі

2
Расею «атакаваў» іранскі беспілотнік з дзвюма авіябомбамі

Mohajer-6 упаў у Курскай вобласці.

У Курскай вобласці РФ у полі па-за населенымі пунктамі ўпаў ударна-выведвальны беспілотнік Mohajer-6, экспартаваны з Ірана.

Яго знайшлі мясцовыя жыхары, якія апублікавалі відэа з месца знаходкі.

Спачатку беспілотнік памылкова вызначылі як украінскі «Байрактар» турэцкай вытворчасці, але пасля стала зразумела, што з неба зваліўся ўдарны робат расейскага войска.

На апублікаваных кадрах відаць, што беспілотнік з бартавым нумарам ER-858 быў узброены дзвюма карэгаванымі авіябамбамі Ghaem-5.

Расея атрымала гэтыя дроны яшчэ ў 2022 годзе разам з першымі «Шахедамі», аднак выкарыстоўвае іх не вельмі актыўна і пераважна ў выведвальных мэтах, бо ўзбраенне Mohajer-6 разлічанае на выкарыстанне з адносна невялікіх адлегласцяў да цэлі. Напрыклад, далёкасць паражэння авіябомбамі Ghaem-5 складае да 40 км.

Магчымаа, беспілотнік ляцеў бамбаваць тэрыторыю Украіны, але з нявысветленых прычын сваёй місіі, на шчасце, не выканаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках