17 чэрвеня 2024, панядзелак, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ЗША пацвердзілі свой удзел у Саміце міру, але не гавораць, хто паедзе

4
Reuters: ЗША пацвердзілі свой удзел у Саміце міру, але не гавораць, хто паедзе

Свой удзел у саміце пацвердзілі прадстаўнікі ўжо больш як 80 краін.

У ЗША заявілі, што іх краіна будзе прадстаўленая на Саміце міру ў Швайцарыі ў наступным месяцы, аднак пакуль невядома, хто менавіта паедзе. Пра гэта агенцтву Reuters распавёў неназваны амерыканскі чыноўнік, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Са слоў суразмоўцы агенцтва, Злучаныя Штаты прымуць удзел у саміце, аднак ён адмовіўся паведаміць, хто і на якім узроўні.

Цяпер свой удзел у саміце пацвердзілі прадстаўнікі больш як 80 краін.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў лідараў ЗША і Кітая асабіста ўзяць удзел у Саміце міру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках