17 чэрвеня 2024, панядзелак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўсіх беларусаў, якія жывуць у Літве, адклікалі дазволы на зброю

11
Ва ўсіх беларусаў, якія жывуць у Літве, адклікалі дазволы на зброю

Аналагічная мера закранула расейцаў.

Паўтара гады таму Сэйм Літвы забараніў грамадзянам Беларусі і Расеі, якія жывуць у краіне, захоўваць зброю. З тых часоў усе выдадзеныя дазволы былі паступова ануляваныя.

На момант прыняцця закона ў канцы 2022 года дазволам на зброю валодалі 294 грамадзяніны Расеі і 46 грамадзян Беларусі, піша LRT.

«Засталося два чалавекі, зброя якіх дагэтуль не знойдзеная. З гэтымі асобамі звязаліся, але зараз яны не знаходзяцца ў Літве. Калі яны вернуцца ў Літву, зброю забяруць», - заявілі ў Дэпартаменце паліцыі.

Згодна з законам, беларусы і расейцы абавязаны былі прадаць або здаць сваю зброю на працягу года з набыцця моцы законам, гэта значыць з 1 красавіка 2023 года. У пачатку 2024-га ўсіх беларусаў і расейцаў, у якіх ёсць зброя, пісьмова праінфармавалі аб неабходнасці здаць або прадаць яе да 1 красавіка. Большасць выканалі патрабаванне ўладаў, у астатніх зброю канфіскавалі пасля 1 красавіка.

«Зброя не была канфіскаваная. Большая частка зброі ўжо прададзеная. Некаторыя з узораў перадаюцца ў зброевыя крамы на камісійны продаж. Невялікая колькасць зброі часова захоўваецца ў паліцыі», - распавялі літоўскія сілавікі.

Ініцыятарам закона быў цяперашні міністр абароны, а тады кіраўнік камітэта нацыянальнай бяспекі Лаўрынас Кашчунас. Палітык заяўляў, што папраўка да Закона аб кантролі над зброяй і боепрыпасамі дазволіць прадухіліць фармаванне і дзейнасць дыверсійных груп на карысць варожых дзяржаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках