7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Партугалія падпісалі пагадненне пра гарантыі бяспекі

Украіна і Партугалія падпісалі пагадненне пра гарантыі бяспекі

Пагадненне будзе дзейнічаць цягам 10 гадоў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Партугаліі Луіш Мантэнегру падпісалі двухбаковае пагадненне пра гарантыі бяспекі. Лісабон абавязаўся супрацоўнічаць з Кіевам у шэрагу сфераў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны.

Як адзначаецца ў дакуменце, Партугалія, сярод іншага, абавязалася падтрымліваць Украіну, каб яна змагла:

ажыццяўляць сваё законнае права на самаабарону і супрацьстаяць будучым узброеным нападам;

абараняць і аднаўляць сваю тэрытарыяльную цэласнасць у межах міжнародна прызнаных межаў;

умацоўваць сваю эканамічную стабільнасць і ўстойлівасць, у тым ліку шляхам аднаўлення, стварэння ўмоваў, спрыяльных для эканамічнага росквіту Украіны;

прадаўжаць укараненне рэформаў, важных для рэалізацыі яе еўрапейскіх і еўраатлантычных імкненняў, сярод іншага на шляху ў Еўрапейскі Звяз і NATO.

Такім чынам, Украіна і Партугалія будуць супрацоўнічаць:

у сферы бяспекі і абароны (Партугалія выдаткуе сама менш 126 млн еўраў на дапамогу Украіне ў 2024 годзе, будзе дапамагаць у мадэрнізацыі УСУ, сярод іншага Паветраных і марскіх сілаў, а таксама будзе дапамагаць у навучанні ўкраінскіх абаронцаў і супрацоўнічаць у сферы абаронна-прамысловага комплексу);

у выпадку магчымага будучага нападу на Украіну (удзел у кансультацыях цягам першых 24 гадзінаў, хуткая дапамога ў сферы бяспекі і эканомікі);

у сферы выведкі і бяспекі (абмен выведнай інфармацыяй і стратэгічнымі выведнымі звесткамі);

у сферы гуманітарнай дапамогі (Партугалія прадоўжыць вылучаць гуманітарную дапамогу Украіне, будзе ўдзельнічаць у аднаўленні краіны);

у палітычнай сферы (удзел у сустрэчах пра ўкраінскую формулу міру, увядзенне санкцый супраць Расеі і падтрымка кампенсацыі стратаў, які нанесла РФ);

Пагадненне будзе дзейнічаць цягам 10 гадоў, але ягоны статус могуць перагледзець, калі Украіна ўступіць у NATO.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках