Амаль 100% усіх дронаў, якія выкарыстоўваюць УСУ, распрацоўваецца ва Украіне
9- 1.06.2024, 20:26
- 4,740
БПЛА вырабляе пераважна прыватны бізнэс.
Амаль усе дроны, якія атрымліваюць украінскія вайскоўцы, распрацоўваюцца ва Украіне. Гэта пераважна прыватны бізнэс.
Пра гэта распавёў намеснік міністра абароны Украіны Дзмітрый Клімянкоў, паведамляе праграма Small Talk.
«Амаль 100% усіх вырабаў распрацоўваецца ва Украіне. У гэтым сектары якраз большую частку займае прыватны бізнэс, і гэта добра, таму што гэта таксама пра эканоміку», – сказаў намеснік міністра.
З ягоных слоў, нядаўна агенцтва абаронных закупак упершыню абвясціла таргі ў закрытым рэжыме праз Prozorro на закупку 20000 дронаў для УСУ. Іх агульны кошт прыблізна ацэньваецца ў 3 млрд. грыўняў. І ўжо закантрактавана амаль 7000 дронаў.
«Мы атрымалі вельмі добрыя вынікі, як па прадукце, так і па кошце. Цяпер прайшлі таргі, таму праверку і кваліфікацыю праходзяць яшчэ 7000 «птушачак». Больш за 1 млрд грыўняў гэтага бюджэту ўжо выкарыстаныя, і мы рухаемся па гэтым шляху», – дадаў Клімянкоў.