13 лiпеня 2024, Субота, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біл Гейтс пачаў будаваць ядзерную электрастанцыю новага пакалення

13
Біл Гейтс пачаў будаваць ядзерную электрастанцыю новага пакалення
ФОТА: FREEPIK.COM, PNGWING.COM

На натрыевых рэактарах.

Кампанія Біла Гейтса пачала будаўніцтва першай у ЗША і свеце ядзернай электрастанцыі на натрыевых рэактарах. Яна павінна запрацаваць да 2030 года.

У мінулым месяцы Камісія ў ядзерным рэгуляванні ЗША прыняла заяўку кампаніі Біла Гейтса TerraPower на дазвол на будаўніцтва АЭС новага пакалення. У ЗША ўпершыню за больш як 40 гадоў адобрылі камерцыйны праект з не лёгкаводным рэактарам.

Домам для самай сучаснай ядзернай устаноўкі ў свеце стане горад Кемерэра, штат Ваёмінг. На гэтым тыдні тут заклалі будучую ядзерную электрастанцыю на натрыевых рэактарах Natrium, якую спраектавала TerraPower.

«Цяпер, калі мы зрабілі першыя крокі, першай задачай з'яўляецца будаўніцтва натрыевай выпрабавальнай устаноўкі, якая будзе выпрабоўваць кампаненты і перадаваць вадкі натрый, што будзе выкарыстоўвацца для астуджэння ядзернага рэактара. Будаўніцтва будзе прадаўжацца цягам наступных гадоў, перш чым станцыя, спадзяемся, пачне працаваць у 2030 годзе. …Працэс праверкі зойме некалькі гадоў, таму тым часам TerraPower працягне будаўніцтва няядзерных частак аб'екта. Налета пачнецца будаўніцтва так званай „энэргетычнай выспы“, дзе будуць размешчаныя паравыя турбіны і іншае абсталяванне, якое фактычна вырабляе электраэнэргію», — распавядае Гейтс у сваім блогу.

Гейтс акцэнтуе, што праекты як гэты «могуць быць вялікімі і рызыкоўнымі», але дадае, што яны «занадта важныя для будучыні, каб бяздзейнічаць».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках