18 чэрвеня 2024, aўторак, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся поўны тэкст мірнага пагаднення Украіны з РФ 2022 года, якое не адбылося

16
З'явіўся поўны тэкст мірнага пагаднення Украіны з РФ 2022 года, якое не адбылося

Што ў ім?

Выданне The New York Times паказала праект нерэалізаванай украінска-расейскай дамовы, якую маглі падпісаць у красавіку 2022 года. Як піша выданне, дакументы былі складзеныя паводле вынікаў перамоў, якія праходзілі на працягу некалькіх тыдняў пасля пачатку вайны, з лютага па красавік 2022 года.

«Дакументы былі прадстаўленыя ўкраінскімі, расейскімі і еўрапейскімі крыніцамі і пацверджаны як сапраўдныя ўдзельнікамі перамоваў і іншымі блізкімі да іх людзьмі. Некаторыя аспекты гэтых дакументаў ужо ўсплывалі, але большая частка матэрыялаў раней не раскрывалася», – піша NYT.

З тэксту вынікае, што бакі дамовіліся па вялікай колькасці прынцыповых пытанняў і адбылося гэта да 15 красавіка (менавіта гэтай датай датаваны апошні варыянт дамовы) – ужо пасля таго, як стала вядома аб масавых забойствах у Бучы. Гэта значыць, і пасля іх перамовы таксама працягваліся. Гэта паказвае на тое, што трагедыя ў Бучы не была рэальнай прычынай зрыву дамоўленасцей.

Асноўныя тэзісы дамовы

1) Статус Крыма

Бакі дамовіліся выключыць Крым з дамовы, пакінуўшы яго пад расейскай акупацыяй, але без прызнання яго Украінай. Статус Крыма павінен быў быць вызначаны на працягу 10 ці 15 гадоў, пры гэтым Украіна абяцала не спрабаваць вярнуць паўвостраў сілай.

2) Украіна павінна была прызнаць незалежнасць «Л/ДНР»v

«Украіна прызнае незалежнасць Данецкай народнай рэспублікі і Луганскай народнай рэспублікі ў адміністрацыйных межах былых Данецкай і Луганскай абласцей Украіны і ў сувязі з гэтым уносіць комплексныя змены ў нацыянальнае заканадаўства».

3) Украіна становіцца нейтральнай дзяржавай.

Украіна не павінна была ўступаць у вайсковы саюзы, а таксама разгортваць вайсковыя базы і кантынгенты. У той жа час краіна магла ўступіць у ЕЗ.

«Бакі гэтай Дамовы падзяляюць разуменне таго, што статус Украіны як пастаянна нейтральнай дзяржавы, з улікам палажэнняў гэтай Дамовы, сумяшчальны з магчымым сяброўствам Украіны ў Еўрапейскім звязе».

4) Гарантыі для Украіны

Украіна хацела, каб яе хаўруснікі па дамове былі абавязаныя ўмяшацца на выпадак паўторнага нападу, шляхам «...закрыцця паветранай прасторы над Украінай, выдаваннем неабходнай зброі, выкарыстаннем ўзброеных сіл для аднаўлення і наступнага падтрымання бяспекі Украіны як пастаянна нейтральнай дзяржавы».

Магчымымі дзяржавамі-гарантамі павінны былі стаць Вялікая Брытанія, Кітай, Расея, ЗША, Францыя, Турцыя, Нямеччына, Канада, Італія, Польшча, Ізраіль.

Аднак наконт гарантый узніклі сурʼёзныя розначытанні.

Расея ўключыла пункт, згодна з якім усе дзяржавы-гаранты, уключаючы Расею, павінны былі адобрыць захады ў адказ у выпадку нападу на Украіну.

«Дзяржавы-гаранты і Украіна згаджаюцца, што ў выпадку ўзброенага нападу на Украіну кожная з дзяржаў-гарантаў... на падставе рашэння, узгодненага ўсімі дзяржавамі-гарантамі, падасць... дапамогу Украіне, як стала нейтральнай дзяржаве, якая падпала нападу...»

Фактычна, Масква магла зноў уварвацца ва Украіну, а затым накласці вета на любое вайсковае ўмяшанне ад імя Украіны.

5) Расея запатрабавала ад Украіны зрабіць расейскую мову афіцыйнай

«Украіна на працягу 30 (трыццаці) дзён пасля падпісання гэтагай Дамовы павінна зняць усе абмежаванні на выкарыстанне расейскай мовы ў любой мясцовасці ў адпаведнасці з Дадаткам 2».

6) Расея хацела таксама скасавання санкцый

«Украіна скасоўвае і надалей не ўводзіць, а таксама публічна заклікае ўсе дзяржавы і міжнародныя арганізацыі скасаваць і надалей не ўводзіць любыя і ўсе санкцыі і абмежавальныя захады, уведзеныя з 2014 года супраць Расейскай Федэрацыі».

7) Дэнацыфікацыя Украіны

Украіна падпісвалася пад тым, што асуджае нацызм ва ўсіх яго праявах і абавязвалася скасаваць шэраг законаў і нарматыўных актаў (між іншым, датычна ролі АУН-УПА і статусу іх ветэранаў).

«Забараніць з увядзеннем крымінальнай адказнасці ўслаўленне і прапаганду ў любой форме нацызму і неанацызму, нацысцкага руху і звязаных з імі арганізацый, у тым ліку правядзенне публічных дэманстрацый і шэсцяў, узвядзенне помнікаў і мемарыялаў, прысваенне тапонімаў, між іншым вуліцам, населеным пунктам і іншым геаграфічным абʼектам».

8) Абмежаванне колькасці УСУ і тэхнікі

Адзначаецца, што такія абмежаванні былі гатовы прыняць, але не прымаліся межы колькасці войскаў. Колькасць да 100 000 чалавек, 147 мінамётаў і 10 баявых гелікаптэраў. Далёкасць украінскіх ракет павінна была быць абмежавана – усяго 40 км.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках