18 чэрвеня 2024, aўторак, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто рызыкуе застацца ў ліпені без пенсій і дапамог на дзяцей?

Хто рызыкуе застацца ў ліпені без пенсій і дапамог на дзяцей?

Правілы мяняюцца.

Міністэрства працы Беларусі сказала пра змены ў атрыманні пенсій і дапамог з 1 ліпеня. Падрабязнасці БелТА агучыла начальніца галоўнага ўпраўлення пенсійннага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава.

З ейных слоў, з 1 ліпеня 2024 года пенсіі, дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, дапамогі па догляду інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, будуць пераведзены з пошты ў банк. Гомарава растлумачыла, што гэта значыць, што пералічаныя выплаты, якія раней дастаўляліся дадому або іх можна было атрымаць на пошце, з названай даты можна будзе атрымаць у банку.

- Падкрэслю, што гэтыя змены датычацца толькі насельніцтва Менска, а таксама гарадоў абласнога падпарадкавання і раённых цэнтраў, прычым далёка не ўсіх іх жыхароў, – удакладніла прадстаўніца Мінпрацы.

Яна дадала, што ў названых населеных пунктах праз банкі выплаты будуць атрымліваць пенсіянеры да 70 гадоў, якія не зʼяўляюцца інвалідамі І і ІІ групы, атрымальнікі дзіцячых дапамог, але за выключэннем інвалідаў І і ІІ групы, а таксама семʼяў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда да 18 гадоў, дапамог па догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула ўзросту 80 гадоў.

Яна ўдакладніла, што шэрагу атрымальнікаў пенсій будзе дадзены выбар: ці ж і далей карыстацца паслугамі пошты, у тым ліку дастаўкай дадому, ці пайсці ў банк, дзе выплату выдадуць у касе або па банкаўскай карце.

Гомарава адзначыла, што права выбару ёсць у пенсіянераў старэйшых за 70 гадоў, а таксама ў інвалідаў I і II групы незалежна ад месца жыхарства, атрымальнікам дзіцячых дапамог: інвалідаў I і II групы і семʼяў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, – па-за залежнасці ад месца жыхарства. Таксама права выбару будзе дадзена атрымальнікам дзіцячых дапамог і дапамог па доглядзе, якія пражываюць у вёсцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках