26 чэрвеня 2024, Серада, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Да Лукашэнкі адчуваюць агіду нават супольнікі

Палітолаг: Да Лукашэнкі адчуваюць агіду нават супольнікі

І трымаюць "кулак у кішэні".

Лукашэнка падчас нарады з урадам адзначыўся антысеміцкай заявай. Расказваючы пра карупцыйны скандал, у якім апынуўся замешаны яго былы памочнік, дыктатар заявіў аб тым, што палова тых, хто праходзіць у справах аб хабарах у Беларусі, — нібыта габрэі.

З чым звязаны такі пячорны антысемітызм Лукашэнкі? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з палітолагам Дзмітрыем Балкунцом:

- Думаю, што гэта звязана з яго савецкім выхаваннем, прычым, сапраўды, вельмі пячорным. Гэта невуцтва. Лукашэнка не першы раз робіць падобныя антысеміцкія выказванні, якія паказваюць яго нянавісць не толькі да габрэяў, а ўвогуле да прадстаўнікоў усіх іншых нацый, народаў, дзяржаў.

І да беларусаў ён адчувае такое ж негатыўнае пачуццё, і да палякаў, і да армян, і да расейцаў, і да ўкраінцаў. Падкрэсліваю, гэта звязана з ягоным выхаваннем. Вельмі шкада, што праз такія яго дзеянні і выказванні пакутуе краіна, зазнаюць міждзяржаўныя стасункі.

Лукашэнка 30 гадоў знаходзіцца ва ўладзе, але за ўвесь гэты час з афіцыйным візітам у Ізраілі ён ніколі ўвогуле не быў. І гэта з улікам таго, што Ізраіль і Беларусь, мне падаецца, звязваюць вельмі глыбокія карані. Цяжка знайсці яшчэ такую краіну, у якой былі б такія гістарычныя сувязі. Некалькі прэзідэнтаў Ізраіля нарадзіліся ў Беларусі, вучыліся ў нашай краіне. Каля мільёна габрэяў было забіта ў Беларусі ў гады нацызму.

Дзеянні Лукашэнкі недапушчальныя. Думаю, што Ізраіль павінен выслаць беларускага амбасадара да моманту, пакуль Лукашэнка не выбачыцца афіцыйна перад габрэйскім народам.

- Апошнім часам беларускага дыктатара суправаджае цэлы шлейф дыпламатычных скандалаў - Манголія, Арменія, цяпер і Ізраіль. Ці стане Лукашэнка канчаткова неркуапаціскальным?

— Ён і так ужо нерукапаціскальны, з ім перыядычна сустракаюцца вымушана. Найбліжэйшым часам, 4 ліпеня, у яго будзе сустрэча ў рамках ШАС. Яны там з кітайскім лідарам паціснуць рукі, але тут ёсць адзін паказальны момант. Наколькі я ведаю, Кітай не падарыў панду Беларусі дагэтуль. У Кітая ёсць такая дыпламатыя - ён дорыць пандаў, такіх выдатных мядзведзяў, калі адчувае асаблівыя стасункі з дзяржавай. Беларусь ніякай панды не атрымала, пры гэтым, як бы прапаганда гэта не раздзімала, гэты факт паказвае, што ніякіх сур'ёзных стасункаў там няма.

Гэта таксама дэманструе пэўную нерукапаціскальнасць Лукашэнкі, калі краіны, на якія ён спадзяецца і разлічвае, што яны для яго вялікія і гэтак далей, трымаюць такі кулак у кішэні. Відавочна, што ўсе гэтыя краіны адчуваюць агіду да яго дзеянняў, паводзін.

Узяць той жа скандал 2019-га года, калі Лукашэнка ўчыніў дэмарш у Пекіне. Кажуць, ён там крэслы пакідаў і ўцёк з саміту. Ён сварыцца з усімі краінамі, таму яго поціск рукі досыць умоўны.

А ў святле яго апошняй скандальнай заявы ў дачыненні да габрэяў, я думаю, што Ізраіль павінен заняць вельмі жорсткую пазіцыю. Таксама варта звярнуць асобную ўвагу на заяву Лукашэнкі, што ён вельмі шмат габрэяў арыштоўвае.

Ва ўрадзе Беларусі, наколькі я бачу паводле этнічнага складу, не так і шмат габрэяў. І калі Лукашэнка прымае такія рашэнні, то, магчыма, арышты ў Беларусі ідуць паводле нацыянальнай прыкметы.

Ён там падаваў прыклад Ігара Брылы, які быў міністрам сельскай гаспадаркі, нібыта за карупцыю яго арыштавалі. Думаю, што Брыло арыштавалі не за карупцыю, а за тое, што ён будучы міністрам уступіў у публічную сварку з Лукашэнкам, абвінавачваючы яго ў непрафесіяналізме ў галіне сельскай гаспадаркі. Да гэтага Брыло папрацаваў некалькі месяцаў памочнікам Лукашэнкі ў Віцебскай вобласці, а потым адправіўся ў турму. Я думаю, што гэта было зроблена на просьбу ці патрабаванне Лукашэнкі, наўрад ці там ёсць нейкі карупцыйны складнік.

Магчыма, гэта было зроблена і праз этнічную прыкмету, у сувязі з тым, што Брыло не спадабаўся Лукашэнку з пункту гледжання акурат сваёй нацыянальнасці і ён, відаць, прыняў пастанову адправіць яго «ў канцлагер». Я мяркую, што ўсе гэтыя дзеянні павінны мець адзнаку з боку міжнароднай супольнасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках