Польшча згуляла ўнічыю з Францыяй у матчы Еўра – 1:1
2- 25.06.2024, 21:09
- 4,888

Абодва галы былі забітыя з пенальці.
Каманда Францыі згуляла ўнічыю з камандай Польшчы ў апошнім матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы.
Матч у Дортмундзе закончыўся з лікам 1:1. Лік на 56-й хвіліне з пенальці адкрыў Кіліян Мбапэ, які прапусціў папярэднюю сустрэчу з галандцамі праз пералом носа.
Французы ўпершыню за тры матчы забілі самі – у першай гульні з Аўстрыяй (1:0) яны перамаглі дзякуючы аўтаголу, а з Нідэрландамі згулялі нулявую нічыю.
Мбапэ ўпершыню забіў у матчы чэмпіянату Еўропы.
Палякі зраўнялі лік на 79-й хвіліне – з другой спробы пенальці рэалізаваў Роберт Левандоўскі.