Удар па складзе боепрыпасаў у Варонежскай вобласці: З'явіўся спадарожнікавы здымак
1- 25.06.2024, 21:13
- 10,290
Склад быў абсталяваны на тэрыторыі былой фермы.
Украінскія выведнікі сёння, 25 чэрвеня, ударылі па складзе боепрыпасаў у Варонежскай вобласці. З'явіўся спадарожнікавы здымак.
Пра гэта паведамляе «Крым.Рэаліі» у Telegram.
На спадарожнікавым здымку, які апублікавала выданне, можна заўважыць пажар на складзе боепрыпасаў у Альхаватцы Варонежскай вобласці. На фота – сама меней 2 агмені пажару.
Журналісты звяртаюць увагу, што гэта адпавядае інфармацыі мясцовых жыхароў, якія скардзіліся на атаку двух дронаў у ноч на аўторак.
Склад расейцы абсталявалі на тэрыторыі былой фермы.
Варта заўважыць, што дэтанацыю ў Альхавацкім раёне пацвярджаў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў. Ён зазначаў, што там увялі рэжым НС.