Аўстрыя сенсацыйна выйшла ў плэй-оф Еўра з першага месца ў групе
5- 25.06.2024, 21:15
- 6,822

У заключным матчы групавога этапу аўстрыйцы перамаглі Нідэрланды.
Каманда Аўстрыі перамагла каманду Нідэрландаў у заключным матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы ў футболе і выйшла ў плэй-оф з першага месца.
Матч на Алімпійскім стадыёне ў Берліне закончыўся з лікам 3:2 на карысць каманды Ральфа Рангніка.
У пераможцаў вызначыліся Рамана Шмід (59-я хвіліна) і Марсэль Забітцэр (80). Яшчэ адзін гол Доніэл Мален забіў у сваю браму на 6-й хвіліне.
У галандцаў забівалі Кодзі Гакпо (47) і Мэмфіс Дэпай (75).