11 траўня 2026, панядзелак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mark Formelle прысвяціў новую калекцыю свайму цёзку Марку Шагалу

5
Mark Formelle прысвяціў новую калекцыю свайму цёзку Марку Шагалу

Фотафакт.

Беларускі брэнд выпусціў чарговую калекцыю, прысвечаную мастацтву, – пасля дзвюх калабарацый з Нацыянальным мастацкім музеем і лінейкі паводле Льва Бакста. Гэтым разам Mark Formelle пераасэнсаваў у прынтах шэдэўры свайго цёзкі і самага вядомага мастака з беларускімі каранямі – Марка Шагала.

Капсула атрымала назву Amour Amour і прысвечаная тэме кахання. «У нашым жыцці ёсць адна-адзіная фарба, як і на палітры мастака, якая надае сэнс жыццю і мастацтву. Гэта фарба кахання», – прызнаваўся аднойчы віцебскі авангардыст.

Дызайнеры Mark Formelle, у сваю чаргу, натхніўшыся эксперыментальнымі настроямі Шагала, метафарычна выказалі свае пачуцці на вопратцы. «Мы кідаем выклік штодзённасці, гуляем з фактурамі, вобразамі, даем волю фантазіі – робім. У гэтай калекцыі мы пастараліся размыць мяжу паміж мастацтвам і модай», – заяўляе брэнд.

У капсуле футболкі і штаны з кішэнямі і без. Мадэлі з бавоўны і футэра без начосу – сама тое на лета. Колеры – белы і аквамарынавы. Калекцыя ўжо даступная ў крамах і на сайце Mark Formelle.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках