ЗША гатовыя абмяркоўваць з Украінай пашырэнне геаграфіі ўдараў па Расеі
4- 3.06.2024, 21:02
- 4,812
Падрабязнасці.
Вашынгтон гатовы абмеркаваць з Кіевам пашырэнне маштабу ўдараў па тэрыторыі Расеі, заявіў каардынатар стратэгічных камунікацыяў у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дому Джон Кірбі.
«Я думаю, нікога не павінна шакаваць тое, што Зяленскі, з аднаго боку, удзячны, а з другога – прадаўжае прасоўваць свой кейс. Мы прадоўжым абмеркаванні. Мы змянілі наш падыход у падтрымцы Украіны», – сказаў Кірбі на брыфінгу, адказваючы на пытанне пра пашырэнне геаграфіі ўдараў амерыканскай зброяй па аб'ектах на тэрыторыі Расеі.
Кіраўнік украінскай знешнепалітычнай установы Дзмітрый Кулеба заявіў, што Украіна будзе прасіць пра пашырэнне маштабу ўжывання заходняй зброі.
На мінулым тыдні ЗША і краіны ЕЗ дазволілі Украіне атакаваць заходняй зброяй міжнародна прызнаную тэрыторыю Расеі. У выпадку з ЗША дазвол тычыцца ўжывання РСЗА HIMARS, артылерыйскіх комплексаў і ракетаў з далёкасцю да 70–80 км па памежных раёнах, адкуль расейскія войскі атакуюць тэрыторыю Украіны. Пры гэтым Вашынгтон па-ранейшаму забараняе наносіць удары з дапамогай ракетаў ATACMS з далёкасцю палёту да 300 км.