11 траўня 2026, панядзелак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк няма сувязі ўжо 147 дзён

2
З палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк няма сувязі ўжо 147 дзён
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Маці дваіх дзяцей маглі змясціць у ШІЗА.

147 дзён няма сувязі з палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.

Можна зрабіць выснову, што яна ўвесь час знаходзіцца ў ШІЗА ці камеры турэмнага тыпу. Нават пасля пераводу 19 траўня з калоніі для жанчынаў-рэцыдывістак у Гомельскае СІЗА, дзе ўмовы для ўзаемаадносінаў больш спрыяльныя, паведамленняў ад Паліны няма.

«У тым відэа Паліна пагадзілася сказаць некалькі словаў. Што з гэтага? Што яна стала для іх больш небяспечнай? Не. Што гэтае відэа спрацавала і да яе ставяцца па-іншаму? Таксама не. Сувязі з Палінай няма, лістоў таксама няма, прайшло ўжо два тыдні. Паліна звычайна адказвала адразу», – паведаміў «Радыё Рацыя» муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Паводле словаў Андрэя, адсутнасць зносінаў з Палінай – гэта катаванне не толькі для яе, але і для ўсёй сям'і.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках