11 траўня 2026, панядзелак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Здавалася, шчасцю няма мяжы, а потым усё стала калом»

12
«Здавалася, шчасцю няма мяжы, а потым усё стала калом»

Беларус 21 гадзіну ехаў з Менска ў Варшаву і расказаў, як гэта было.

Тыдзень на беларуска-польскай мяжы пачаўся з калапсу. Раніцай у панядзелак, 3 чэрвеня, на выезд з Беларусі ў чарзе стаяла 75 аўтобусаў і 450 машынаў. Сярод тых, хто ехаў у Варшаву, быў і Аляксандр. Увогуле дарога з Менска да канчатковага пункта маршруту заняла ў мужчыны 21 гадзіну. Кажа, калі б не шанцаванне, усё было б яшчэ даўжэй, піша a target="_blank" href=https://news.zerkalo.io/life/69827.html?_gl=1*h1grev*_ga*MjIwNzYyNTMzLjE2MjU3NTUwNTc.*_ga_B8LJ3JQEWY*MTcxNzQyNjc5MC4yMTk4LjEuMTcxNzQzODQ3Ny42MC4wLjA.>«Люстэрка».

Для паездкі з Беларусі ў Польшчу Аляксандр абраў Ecolines. З Менска ён выехаў у нядзелю, 2 чэрвеня, блізу 10 раніцы. На мяжы быў блізу 16-й. У чарзе да памежнага шлагбаўма аўтобус мужчыны быў прыкладна 25–28-м.

– Пра тое, што адбываецца на мяжы, пачытаў яшчэ перад паездкай. Разумеючы, якія там чэргі, падчас пасадкі спытаў у кіроўцы, ці ёсць у іх опцыя, калі пасажыры Ecolines перасаджваюцца ў іншыя аўтобусы іх жа фірмы, якія стаяць бліжэй да шлагбаума. Чытаў, што некаторыя перавознікі так робяць. Ён растлумачыў, што ў іх такога няма, – пераказвае тую гутарку Аляксандр. – Аднак калі мы прыехалі на месца, кіроўца паведаміў: «Наперадзе ёсць яшчэ адзін наш аўтобус, усе, хто хоча, могуць у яго перасесці». Натуральна, хацелі ўсе, людзі схапілі валізкі і пайшлі.

Месца ў салоне хапіла. Некаторыя нават сядзелі адны. Нічога даплачваць за гэта не давяося. Да паездкі мужчына чытаў, што перасесці ў найбліжэйшы да шлагбаума аўтобус каштуе блізу 40 еўраў і нямала людзей гэтую опцыю выкарыстоўваюць. Дарэчы, летам мінулага года, калі ён таксама вяртаўся з Менска ў Варшаву, яму называлі таксу 40 даляраў.

– Нам, дзякуй Богу, пашанцалала: трапіліся добрыя кіроўцы. Або, не ведаю, у іх ёсць унутраны рэгламент, дзе напісана пра бясплатную перасадку. У любым выпадку, дзякуй усім багам, – кажа Аляксандр. – А то да гэтага я сядзеў і калькуляваў: 200 рублёў заплаціў за сам квіток і яшчэ 40 еўраў давядзецца пакласці зверху. У іншым выпадку сядзеў бы суткі на мяжы, таму што, з маіх назіранняў, чарга рухаецца з хуткасцю адзін аўтобус за гадзіну. Нашы кіроўцы нам так сказалі: «У найлепшым выпадку да шлагбаума вы даехалі б да абеду панядзелка».

Паводле словаў Аляксандра, калі яны былі чацвёртымі ад шлагбаума, здавалася, шчасцю не было мяжы. Хвілінаў за 20–25 прапусцілі тры аўтобусы, якія стаялі перад імі, а далей «усё стала калом». Загарода перад імі паднялася толькі гадзіны праз дзве. Пасля пачыналася наступная чарга. Тут мужчына з іншымі пасажырамі правёў яшчэ пару гадзінаў. У выніку да беларусаў на пашпартны кантроль яны патрапілі бліжэй да 22.00.

– З маіх адчуванняў, уся рэч у польскім баку. Яны не спяшаюцца працаваць. Пра гэта ж чытаў і ў чатах, прысвечаных мяжы. Яшчэ пагаворваюць, што ўсё гэта праз сітуацыю з мігрантамі, але праўда ці не, не ведаю, – разважае мужчына. – Калі прайшлі дагляд у беларусаў, патрапілі ў нейтральную зону. Там проста не было куды паставіць аўтобус. Усе стаяла шчыльна-шчыльна. Тут да праверкі на польскім баку мы правялі, напэўна, гадзіны тры-чатыры… ці болей. Я заснуў, таму дакладна не памятаю. Палякаў прайшлі прыкладна ў тры-чатыры раніцы паводле Варшавы (гэта чатыры-пяць раніцы паводле Менска. – Заўв. рэд.).

З адчуванняў Аляксандра, сам кантроль у абедзвюх краінах прайшоў хутка і заняў хвілінаў 30–40.

– Беларускую мяжу мы з аўтобуса праходзілі аднымі з першых. Чуў, нейкага мужчыну спыталі, навошта ён едзе ў Польшчу, а большасці проста штампы паставілі, і ўсё, – расказвае ён. – Палякі, як заўсёды, пыталіся, куды едзеш, навошта. Калі, дапусцім, гэта вучоба, праца, маглі папрасіць пацвярджэнне. Год таму, калі таксама дабіраўся, мы затрымаліся праз двух пасажыраў, у якіх былі праблемы з дакументамі. Аднаго ў выніку крыва-коса прапусцілі, а другога не. А тут усё гладзенька, без якіх-небудзь затрымак.

З назіранняў Аляксандра, сярод пасажыраў было шмат жанчынаў-пенсіянерак, якія расказвалі, што едуць да дзяцей і ўнукаў. Час чакання людзі ў салоне бавілі па-рознаму. Адны спалі, другія балбаталі, трэція перажывалі, што спозняцца на самалёт.

– Былі людзі, якія радаваліся, што нас перасадзілі, і тыя, хто пакутаваў, што ўсё так доўга. Мабыць, яны ехалі першы раз, – прадаўжае мужчына. – Бо атрымліваецца, ты робіш крок, ён праходзіць хутка, а потым гадзіны тры-чатыры стаіш без якіх-небудзь зменаў.

У дарогу Аляксандр раіць браць сваю ежу і грошы гатоўкай, прычым як рублі, так і злотыя. Гэтыя грошы могуць спатрэбіцца, каб аплаціць прыбіральню.

– Яны платныя, дзесьці ад 60 капеек да 1,5 рубля. У палякаў я не бачыў опцыі разлічыцца картай. А на нашым баку, здараецца, тэрміналы не працуюць, – дзеліцца досведам суразмоўца.

Аўтобус, на якім ехаў Аляксандр, прыбыў у Варшаву прыкладна а восьмай раніцы паводле Менска. Дарога даўжынёю 21 гадзіну для мужчыны не рэкорд. Кажа, мінулым летам гэты ж маршрут заняў у яго 25 гадзінаў.

– Але ўсё роўна тое, што адбываецца цяпер на мяжы… Такой колькасці аўтобусаў не бачыў ніколі. Калі б мы не пераселі, гэта была б дарога не 21 гадзіну, а 44, – эмацыйна адзначае ён. – Мая парада, якую прачытаў і мяркую, што правільная. Разумныя людзі дабіраюцца камфортна і за маленькія грошы цягніком да Берасця. Там бяруць таксі і накіроўваюцца на мяжу. Потым падсаджваюцца ў першы аўтобус, які стаіць да шлагбаума, у якім ёсць месцы, і едуць у Польшчу.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, 3 чэрвеня а 20-й у пункце пропуску «Брэст» чаргі на выезд з Беларусі чакала блізу 400 аўтамабіляў і 70 аўтобусаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках