Лукашысты ідуць на абвастрэнне з Украінай
15- 7.06.2024, 21:21
- 21,582
Генконсульства Беларусі ў Растове будзе працаваць з акупаванымі тэрыторыямі Украіны.
Як паведамляе прэс-служба ўраду Растоўскай вобласці, 7 чэрвеня губернатар Васіль Голубеў падчас сустрэчы з амбасадарам Беларусі ў РФ Дзмітрыем Крутым паведаміў, што ўжо вызначанае памяшканне для генеральнага консульства Беларусі ў Растове-на-Доне. Консульская акруга будзе ўключаць не толькі Растоўскую і Валгаградскую вобласці РФ, але і акупаваныя тэрыторыі Украіны – Луганскую, Данецкую, Запарожскую і Херсонскую вобласці, а таксама Крым.
Адкрыццё генеральнага консульства Беларусі ў Растове-на-Доне прадугледжанае пастановай Савета міністраў ад 29 снежня 2023 года нумар 977. У гэтым дакуменце нічога не гаворыцца пра межы консульскай акругі, аднак у СМІ адразу з'явілася інфармацыя, што яна будзе ўключаць акупаваныя тэрыторыі Украіны. Цяпер гэта пацверджана афіцыйна.