26 красавiка 2025, Субота, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад мостам у цэнтры Менска захрас экскаватар

9
Пад мостам у цэнтры Менска захрас экскаватар

Відэа ад відавочцы.

Чытач паведаміў “Онлайнеру” аб здарэнні пад эстакадай на вуліцы Маскоўскай у цэнтры Менска. Паводле ягоных слоў, там захрас грузавік, які перавозіў экскаватар.

- Захрас экскаватар пад мостам каля ГУУС, - распавёў аўтар відэа.

Паводле звестак сэрвісу "Яндэкс.Карты", на гэтым кірунку з боку плошчы Мяснікова ўжо сабраўся затор. Дарэчы, абмежаванне вышыні пад гэтай эстакадай - 4,2 метра. Але нават на архіўных панарамах з гэтага месца можна адрозніць характэрныя пашкоджанні, якія гавораць аб тым, што гэта не першы выпадак, калі транспартны сродак захрасае тут.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках