19 красавiка 2025, Субота, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі рэстаран дастаўляе піцу проста ў чаргу на мяжу з Беларуссю

2
Польскі рэстаран дастаўляе піцу проста ў чаргу на мяжу з Беларуссю

Заказаў вельмі шмат.

Чарга легкавых машынаў на выезд з Польшчы ў Беларусь расцягнулася на некалькі кіламетраў. Тыя, хто не набыў прадукты ў дарогу, вымушаныя шукаць, дзе пад’есці. Рэстаран Austeria з маленькай польскай вёсачкі Кабыляны прыдумаў, як развязаць гэтую праблему і адначасова нарасціць выручку. Ён прапанаваў бясплатную дастаўку проста на мяжу і нават замовіў адпаведныя візіткі на расейскай мове, піша MOST.

Кабыляны – невялікая памежная вёска, тут жыве менш за 500 чалавек. Да кліентаў, якія чакаюць выезду ў Беларусь, адсюль блізу трох кіламетраў. Калі чарга на выезд з Польшчы расцягнулася, установа скарысталася сітуацыяй.

– Чарга цяпер вельмі доўгая, і заказаў вельмі шмат, – расказалі ў рэстаране.

Знаходзіць кліентаў не цяжка: турысты ў чарзе расказваюць пра ўстанову адзін аднаму, а фатаграфіяй візітоўкі дзеляцца ў памежным чаце.

Заказы з мяжы групуюць і дастаўляюць адразу некалькім кліентам. Як правіла, чаканне складае ў межах паўгадзіны. Праўда, паслуга даступная не заўсёды: увечары 12 ліпеня, калі журналіст MOST патэлефанаваў у кавярню, аформіць замову не было магчымасці. Але супрацоўніца запэўніла, што ў цэлым прапанова актуальная.

Піцы дыяметрам 33 сантыметры каштуюць у рэстаране ад 30 да 36 злотых, да іх падаюцца два віды соусаў. У меню таксама салаты, супы, мясныя і рыбныя стравы, паста, дэсерты; некалькі страваў прапануюцца спецыяльна для дзяцей. Блізкасць мяжы адбіваецца на кухні: тут падаюць пельмені – 20 злотых за 15 штук – і бульбяныя аладкі з вяленым ласосем.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках