29 красавiка 2025, aўторак, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі прапагандыст з «праваслаўнага тэлеканала» заклікаў не спыняцца на ўдарах па дзіцячых шпіталях

57
Расейскі прапагандыст з «праваслаўнага тэлеканала» заклікаў не спыняцца на ўдарах па дзіцячых шпіталях
АНДРЭЙ ПЕРЛА

І заклікаў «не ўважаць украінцаў за людзей».

Палітычны аглядальнік расейскага праваслаўнага тэлеканала «Царград» Андрэй Перла выступіў з апраўданнем абстрэлу дзіцячай лякарні «Ахматдзіт» у Кіеве.

Паводле ягоных словаў, «той, хто сёння шкадуе варожых дзяцей, не шкадуе сваіх. Гуманізм у тым, каб скончыць вайну, а скончыць вайну можна толькі перамогай».

Перла заявіў, што «на тым баку фронту» ніхто не мае маральнага права асуджаць Расею.

«Я пішу “гэтыя” таму што бязлітасны закон вайны вельмі просты: такіх ворагаў нельга ўважаць за людзей. Трэба сабе прызнаць – проста і страшна: на тым баку няма людзей. Ніводнага чалавека. Нашы ракеты не забіваюць людзей. Ніводнага чалавека. Там не людзі», – заявіў Перла.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках