Беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук выйшла замуж за ўкраінскага вайскоўца
19- 12.07.2024, 21:28
- 31,410

Вяселле згулялі ў Харкаве.
Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая падтрымала пратэсты ў Беларусі, выйшла замуж за ўкраінскага вайскоўца. Пра гэта яна расказала ў сваім Instagram. Вяселле згулялі ў Харкаве. Пара чакае прыбытку ў сям'і.
«Шчасце любіць цішыню, але ўсё ж прыйшоў час падзяліцца сваёй радасцю з вамі. Я выйшла замуж за самага неверагоднага мужчыну, сапраўднага ўкраінскага героя і шыкоўнага прыгажуна», – напісала Ляўчук.
Яна выйшла замуж за 40-гадовага ўкраінца Руслана Карнійку. Пра тое, што яны разам, спявачка расказала ў лютым сёлета.
«А яшчэ ў нас з Русланам будзе малятка», – дапоўніла Ляўчук.
Цяпер Маргарыта Ляўчук праводзіць большую частку часу ва Украіне, дзе выступае з серыяй дабрачынных канцэртаў у рамках ініцыятывы «Культурны дэсант».