26 красавiка 2025, Субота, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды маглі выправіць войскі на Данбас

5
Нідэрланды маглі выправіць войскі на Данбас

Пасля таго як тэрарысты збілі малазійскі «Боінг».

Пасля таго як тэрарысты «ДНР» збілі малайзійскі «Боінг» рэйсу MH17 над Данбасам у 2014 годзе, у Нідэрландах разглядалі рэальную магчымасць ваеннага ўдзелу ў зоне катастрофы.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле праграмы Nieuwsuur для вяшчальніка NOS, выпушчаным да 10-годдзя катастрофы, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Сярод іншага, з журналістамі праграмы паразмаўляў напярэдадні свайго прызначэння прэм'ер-міністрам дзейны кіраўнік ураду Дзік Схаоф. У 2014 годзе ён узначальваў крызісны камітэт датычна MH17 як нацыянальны каардынатар у пытаннях барацьбы з тэрарызмам і бяспекі.

У размове з Nieuwsuur Схаоф адзначыў, што «гэта можна было б зрабіць» – варыянт ваеннага ўдзелу сапраўды распрацавалі і праверылі.

Аднак, паводле ягоных словаў, гэта быў усё ж крайні варыянт: «Урэшце вы разам аднаўляеце мір. Таму я не веру, на эмоцыях была б прынятая такое пастанова: мы збіраемся развярнуць салдатаў».

Том Мідэндорп, былы кіраўнік штабу абароны Узброеных сілаў Нідэрландаў, таксама пацвердзіў, што «гэта быў цалкам рэальны варыянт». Ён расказаў, што ў Нідэрланды прыляцелі і трэніраваліся супольна з нідэрландскімі калегамі аўстралійскія спецназаўцы.

«Існавала гатоўнасць узяць на сябе гэтую адказнасць, якая таксама прысутнічала ў Радзе міністраў», – адзначыў Мідэндорп.

Поўная версія праграмы, дзе нідэрландскія чыноўнікі дзеляцца ўспамінамі падзей 10-гадовай даўніны, будзе абнародаваная ў пятніцу і ў суботу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках