Відэафакт: УСУ збілі расейскі Су-25
1- 23.07.2024, 12:26
- 7,872

Другі за месяц.
У Данецкай вобласці 23 ліпеня ўкраінскія вайскоўцы збілі расейскі баявы самалёт Су-25, які спрабаваў абстрэльваць пазіцыі падраздзяленняў Сіл абароны.
Пра гэта паведамляе 110 асобная механізаваная брыгада імя генерал-харунжага Марка Бязручка.
«У раёне Пакроўскага трыкутніка (анамальная зона падзення акупанцкіх бартоў) зноў знік з сувязі варожы Су-25. Два расейскія пілоты мелі вар'яцтва заляцець фактычна ўшчыльную да нашых пазіцый. За сваё нахабства адзін з іх быў імгненна пакараны», - гаворыцца ў паведамленні.