24 чэрвеня 2026, Серада, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік брытанскай арміі: Пуцін больш не можа гарантаваць бяспеку ад вайны нават Маскве

Палкоўнік брытанскай арміі: Пуцін больш не можа гарантаваць бяспеку ад вайны нават Маскве

Расійская СПА не з'яўляецца непрабіўным шчытам.

Украінскія беспілотнікі робяць жыццё ў Расіі, у тым ліку ў Маскве і Пецярбургу, усё складаней. А паўторныя ўдары паказваюць, што расійская СПА не з'яўляецца непрабіўным шчытам. Пра гэта ў калонцы для The Telegraph піша палкоўнік брытанскай арміі Hamish de Bretton-Gordon.

На яго думку, цяпер расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін знаходзіцца ў хісткім становішчы. Ён «выкарыстоўвае прапагандысцкую машыну, каб схаваць ад жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга непрыемную праўду: дзяржава больш не можа гарантаваць іх бяспеку». А кампанія Украіны па выкарыстанні беспілотнікаў, якая пашыраецца, «пераносіць вайну ў гарадскія раёны Расіі».

Ён адзначыў, што супраць Пуціна працуе і той факт, што Украіна лепш абараняе свае гарады ад расійскіх атак, чым Расія — нават уласную сталіцу: «Такія параўнанні немагчыма падавіць, і іх заўважаюць звычайныя расіяне».

Тым часам Украіна працягвае ціск на лагістыку акупацыйных войскаў. Асабліва гэта прыкметна ў забеспячэнні Крыма. Таму, лічыць палкоўнік, сітуацыя на паўвостраве становіцца ўсё больш нестабільнай, адтуль хоча з'ехаць усё больш людзей, якія распрадаюць нерухомасць.

Ён адзначыў важнасць лагістыкі для ваенных дзеянняў, бо яна «вызначае перамогу або паразу».

«Па меры таго як праблемы з пастаўкамі ў Расію пагаршаюцца, а магчымасці Украіны наносіць удары на вялікія адлегласці паляпшаюцца, Пуцін рызыкуе папоўніць доўгі спіс лідараў, чыі стратэгічныя амбіцыі перавысілі іх лагістычныя магчымасці», — піша ён.

«Менавіта таму, адзначыў вайсковец, украінскія ўдары беспілотнікамі важныя не толькі з ваеннага, але і з псіхалагічнага пункту гледжання. Да таго ж яны паглыбляюць дылему для Пуціна, прымушаючы адцягваць у сталіцу СПА, якая магла б абараняць ягоную армію».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках