11 траўня 2026, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Італіі Мелоні сустрэлася з Сі Цзіньпінам

3
Прэм'ерка Італіі Мелоні сустрэлася з Сі Цзіньпінам

Гаварылі і пра вайну ва Украіне.

Прэм'ер-міністарка Італіі Джорджыя Мелоні, знаходзячыся з працоўным візітам у Кітаі, у панядзелак, 29 ліпеня, правяла перамовы з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам. Сярод тэмаў – вайна Расеі супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэс-службу ўраду Італіі.

Як адзначылі ў італьянскім урадзе, Мелоні і Сі Цзіньпін «падзяліліся станоўчым развіццём стасункаў паміж Італіяй і Кітаем і падкрэслілі важнасць збалансаванага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва, заснаванага на ўзаемным даверы».

Таксама яны абмеркавалі «прыярытэтныя пытанні міжнароднага парадку дня – ад вайны ва Украіне да рызыкаў далейшай эскалацыі сітуацыі на Блізкім Усходзе».

На сустрэчы Мелоні падкрэсліла, што ў свеце расце напружанасць, і «Кітай неўнікнёна з'яўляецца вельмі важным суразмоўцам для таго, каб справіцца з усімі гэтымі падзеямі», і заклікала супольна абмеркаваць, «як забяспечыць стабільнасць і мір».

Яна таксама адзначыла, што Італія можа выконваць важную ролю ў стасунках Кітая з Еўрапейскім Звязам, «спрабуючы стварыць максімальна збалансаваныя гандлёвыя стасункі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках