8 лiпеня 2024, панядзелак, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін назваў «пытаннем часу» стварэнне адзінага парламента і адзінай валюты Беларусі і Расеі

26
Пуцін назваў «пытаннем часу» стварэнне адзінага парламента і адзінай валюты Беларусі і Расеі

Кіраўнік Крамля заявіў аб гэтым на саміце ШАС.

Стварэнне адзінага парламента Беларусі і Расеі - гэта пытанне часу. Аб гэтым прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін распавёў падчас прэс-канферэнцыі на палях саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Пуціна, Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што пакуль у «саюзнай дзяржаве» трэба ўрэгулёўваць не палітычныя, а эканамічныя пытанні.

- Хоць і ў сферы палітыкі ў нас усё ў парадку. І міжпарламенцкія структуры працуюць. Ці трэба пераходзіць, як было першапачаткова заяўлена, да стварэння адзінага парламента - ну, гэта пытанне часу. Я згодны з Лукашэнкам, трэба як след умацаваць нашы стасункі ў сферы эканомікі, - распавёў Уладзімір Пуцін.

Ён дадаў, што для «далейшага збліжэння на палітычным трэку» дзвюх краін трэба стварыць эканамічную базу.

- Тое ж самае тычыцца фінансаў і адзінай валюты. Ніхто не гаворыць аб тым, што гэта немагчыма, нельга ці не трэба рабіць. Але трэба, каб мы для гэтага саспелі эканамічна, - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках