8 лiпеня 2024, панядзелак, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты выдзелілі грошы на будаўніцтва школы, але за 16 гадоў яе так і не дабудавалі

1
Лукашысты выдзелілі грошы на будаўніцтва школы, але за 16 гадоў яе так і не дабудавалі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

А зараз з бюджэту возьмуць грошы на знос недабудаваных аб'ектаў.

У аграгарадку Літусаве пастанавілі знесці недабудаваную базавую агульнаадукацыйную школу. Конкурс на выкананне работ абвясціў Сенненскі раённы цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, заўважылі «Народные новости Витебска».

Новую школу на 120 месцаў у Літусаве пачалі будаваць яшчэ ў 2008 годзе. Мясцовыя школьнікі тады вучыліся ў дзясяці драўляных сельскіх хатах, пераабсталяваных пад класы.

Праблемы пачаліся ў 2010 годзе. Кампанія «Саната-буд» апынулася на мяжы банкруцтва, бо з ёй не разлічыліся за працу на «Дажынках» у Воршы. Віцебскія абласныя ўлады заяўлялі, што будуць шукаць магчымасці дабудаваць школу: грошы, маўляў, выдзеленыя. Тады на заканчэнне будаўніцтва школы патрабавалася больш за 12 мільярдаў недэнамінаваных рублёў.

У 2013-м БелТА паведамляла, што на патрэбы адукацыі ў тым годзе намячалася выдаткаваць звыш 100 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. Былі сярод іх і сродкі, прызначаныя на будаўніцтва ўколы ў Літусаве.

У тым жа годзе судзілі былога дырэктара ўправы капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама. Сярод іншага паведамлялася, што ён даручыў падначаленым падпісаць дакументы з недакладнымі звесткамі па будаўніцтве школы ў Літусаве (Сенненскі раён) і дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Жамчужына».

У 2016 годзе зноў паведамлялася, што на будаўніцтва школы ў Літусасе запланавана выдзеліць сродкі.

За 16 год у двухпавярховым будынку паспелі пабудаваць падземны і першы паверх. На другім паверсе няма часткі сцен і перагародак. Адсутнічаюць таксама дах, вокны і дзверы.

На знос будынка плануецца выдаткаваць 395 931 рубель з бюджэту. Знесці недабудаваную школу павінны да 17 жніўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках