8 лiпеня 2024, панядзелак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь не пусцілі больш за 20 тон расейскага збожжа

2
У Беларусь не пусцілі больш за 20 тон расейскага збожжа

У кіроўцы адсутнічалі дакументы.

У Беларусь з Расеі не ўпусцілі больш за 20 тон пшаніцы, якая не адпавядае фітасанітарным нормам. Гэта пацвердзіла фітасанітарная служба Беларусі, паведамляе Мытны камітэт Беларусі.

Грузавік Volvo быў спынены пры правядзенні спецмерапрыемстваў на беларуска-расейскім адцінку дарогі. У кіроўцы адсутнічалі суправаджальныя дакументы і сертыфікат, які пацвярджае бяспеку прадукцыі. Гомельская мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле арт.13.12 КоАП. Пшаніца вернутая ў Расею.

Акрамя таго, гомельскімі мытнікамі супольна з Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду праводзяцца зараз праверачныя мерапрыемствы, а таксама прыцягваюцца да адказнасці асобы па фактах увозу больш як 400 партый шроту. Прадукцыя незаконна пастаўлялася на адрас беларускага атрымальніка ад пастаўшчыкоў з Расеі. Аб'ём увезенага тавару перавысіў 8 тысяч тон.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках