8 лiпеня 2024, панядзелак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі далі магутны адпор акупантам, якія спрабавалі прарваць абарону на Тарэцкім кірунку

3
Украінскія дэсантнікі далі магутны адпор акупантам, якія спрабавалі прарваць абарону на Тарэцкім кірунку

Штурмавую групу ПВК «Ветэраны» разнеслі дашчэнту.

Украінскія дэсантнікі далі магутны адпор расейскім акупантам, якія спрабавалі прарваць абарону на Тарэцкім кірунку. Асабовы склад ворага проста разнесла дашчэнту.

Адпаведнае відэа паказала прэс-служба 95-й асобнай дэсантна-штурмавой Палескай брыгады ДШМ ВС Украіны. На Тарэцкім кірунку фронту акупанты сабралі сілы і спрабавалі прарваць абарону.

Аднак Жытомірскія дэсантнікі разбурылі іх планы. На кадрах бачна, як падраздзяленні 95 брыгады ДШВ разбіваюць расейцаў. Адзін танкавы экіпаж знішчыў штурмавую групу ПВК «Ветэраны», якая схавалася ў доме, імгненна ліквідаваўшы 10 акупантаў.

Перахоп сведчыць, што ворагу вельмі цяжка - яны ўвесь час скардзяцца і просяць аб дапамозе.

«Цяпер ім ужо нічога не дапаможа, бо супраць іх ДШУ!» - дадалі абаронцы Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках