8 лiпеня 2024, панядзелак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускім войску малады салдат загінуў пры нявысветленых абставінах

22
У беларускім войску малады салдат загінуў пры нявысветленых абставінах
МАЦВЕЙ КАНАВАЛАЎ
ФОТА: VK.COM

Трагедыя здарылася ў Дзень незалежнасці.

Трагічнае здарэнне адбылося ў Дзень Незалежнасці ў 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, якая дыслакуецца ў вёсцы Заслонаве Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Пры пакуль нявысветленых абставінах загінуў 19-гадовы Мацвей Канавалаў з Хойнікаў.

«Ён быў у патрулі. Магчыма, здарыўся няшчасны выпадак, але, хутчэй, ён сам застрэліўся, бо гэта адбылося ўначы», - распавяла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца.

Са слоў суразмоўцы, трагедыя адбылася 3 ліпеня а 2:45, але не ў Заслонаве, а ў Мачулішчах, куды на Дзень Незалежнасці дыслакавалі Канавалава.

Журналісты даведаліся, што ў Беларусі ёсць толькі адзін Мацвей з такім прозвішчам і такога ўзросту. Інфармацыю аб яго смерці нам пазней пацвердзілі знаёмыя хлопца:

«Ён пагаварыў з маці ўвечары, а раніцай ёй патэлефанавалі з войска і сказалі, што Мацвея больш няма. Што ён застрэліўся нібыта. Але ніхто ў гэта не верыць».

Журналісты таксама патэлефанавалі ў Горскі сельсавет, да якога належыць Заслонава. Там ускосна пацвердзілі здарэнне: «А, вы па тым хлопцу, з якім разбіраюцца». Але па падрабязнасці накіравалі да намесніка камандзіра ў ідэалагічнай рабоце палкоўніка Вячаславу Акавіцкага.

У размове Вячаслаў Акавіцкі ўсё адмаўляў: «Нічога ў нас не здарылася. Вы ўвогуле памыліліся нумарам». І кінуў слухаўку.

Са слоў знаёмых з сітуацыяй, Мацвея Канавалава ўжо паспелі пахаваць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках