8 лiпеня 2024, панядзелак, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадаюць будынак вядомага прадпрыемства

У Менску прадаюць будынак вядомага прадпрыемства

Амаль за два мільёны рублёў.

Будынак філіяла Менскага завода тэхналагічных металаканструкцый ААТ «Прамтэхмантаж» недалёка ад плошчы Перамогі выставілі на аўкцыён. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце «БелЮрЗабеспячэнне», піша realt.by.

Гэта чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак з адрасам Платонава, 1. Па суседстве з аднаго боку - бізнэс-цэнтр «Вікторыя Плаза», з другога - запраўка. Да плошчы Перамогі амаль 10-15 хвілін пешшу або пару прыпынкаў на трамваі або аўтобусе.

Адміністрацыйны будынак знаходзіцца на пляцоўцы плошчай 0,22 гектара з правам сталага карыстання. Акрамя самога будынка, у лот уваходзіць аўтастаянка і шлагбаўм.

Вось як памяшканне выглядае ўнутры.

ААТ «Прамтэхмантаж» — вядомая ў будаўнічай сферы арганізацыя, у якую ўваходзяць два заводы па вырабе металаканструкцый і пяць будаўніча-мантажных упраў.

Аўкцыён запланаваны на 16 ліпеня. Ён пройдзе ад 9.00 да 18.00. Заяўкі прымаюць да 16.00 15 ліпеня. Пачатковая сума лота — 1 993 000 беларускіх рублёў або амаль 620 тысяч даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках