8 лiпеня 2024, панядзелак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РасТВ паказала відэа расстрэлу акупанта сваімі калегамі

5
РасТВ паказала відэа расстрэлу акупанта сваімі калегамі

І паспрабавала выдаць іх за «ўкраінцаў».

Дзяржаўны тэлеканал «Расея 24» апублікаваў відэа расстрэлу расейскімі салдатамі свайго калегі і спрабаваў пераканаць гледачоў, што гэта байцы УСУ, піша «Дыялог».

«Стаўленне, здавалася б, да сваіх жа пабрацімаў як да кузурак-шкоднікаў. Вось гэтыя хлопцы, здаючы пазіцыі, бягуць куды вочы глядзяць. Побач з адным з УСУшнікаў прызямляецца дрон, выбух, рассейваецца дым, баявік курчыцца ад болю. Нават не разбіраючыся асабліва, у чым рэч, ягоны напарнік цынічна страляе яму ў галаву», – апісвала відэа расейская прапагандыстка.

У Z-каналах абураюцца наконт гэтага інцыдэнту. Яны абураныя тым, што расейскія СМІ без павагі ставяцца да сваіх вайскоўцаў.

«Скажыце мне, што рэпартаж фэйк! Малю! Якія ж ту**я і**ёты працуюць на ТВ! У самім відэа нашы! Не ха**ы!» – абураюцца Z-прапагандысты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках