У РФ чыноўнік загінуў падчас нарыхтоўкі дроваў для «СВА»
18- 5.07.2024, 16:54
- 9,898
Праз падзенне дрэва.
Сёння раніцай непадалёк ад пасёлка Кшанскі Курскай вобласці РФ падчас нарыхтоўкі дроваў «для патрэбаў “СВА”» загінуў чыноўнік.
У выніку падзення ссечанага дрэва пацярпеў выканаўца абавязкаў кіраўніка Савецкага раёна Курскай вобласці Сяргей Бялых.
Яго неадкладна накіравалі ў мясцовую ЦРБ, аднак праз сур'ёзныя траўмы ён памёр.
Пра здарэнне расСМІ паведаміў губернатар Курскай вобласці Аляксей Смірноў.