8 лiпеня 2024, панядзелак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпрадстаўнік Пуціна назваў беларускае віно шмурдзяком

46
Спецпрадстаўнік Пуціна назваў беларускае віно шмурдзяком

І абурыўся ягонымі пастаўкамі ў Расею.

Расейскія імпарцёры пачалі завозіць у РФ прадукцыю, выпушчаную Менскім заводам вінаградных вінаў. Пры гэтым найменні шэрагу прадукцый падобныя з найменнямі заходніх вінаў. Гэта выклікала незадаволенасць у некаторых расейскіх вытворцаў. Так, кіраўнік віннага дому «Абрау-Дзюрсо», спецпрадстаўнік Пуціна Барыс Цітоў назваў віны беларускай вытворчасці «шмурдзяком», піша РБК.

Цітоў упэўнены, што пастаўкі ў Расею прадукцыі Менскага завода вінаградных вінаў – гэта аднаўленне каналу збыту на айчынным рынку прадукцыі з імпартнага балку (недарагога вінаматэрыялу, які прадаецца налівам вытворцам, у якіх няма або не стае свайго вінаматэрыялу. – Заўвага. рэд.).

«Будучы ўвоз у Расею прадукцыі Менскага завода вінаградных вінаў не што іншае, як аднаўленне каналу збыту на айчынным рынку прадукцыі з імпартнага балку. Таго самага вінаматэрыялу, які ва ўжытку атрымаў мянушку шмурдзяк», – мяркуе ён.

Цітоў падкрэсліў, што расейскім вытворцам забаронена называць віном прадукцыю, вырабленую не з расейскіх вінаматэрыялаў. Пры гэтым беларускія вінзаводы не маюць такога абмежавання. Акрамя таго, на беларускіх вытворцаў, як адзначыў Цітоў, не распаўсюджваюцца імпартныя мыты, якія дзейнічаюць з 2023 года на віны з краінаў ЕЗ.

Ён мяркуе, што такім чынам расейскія ўлады наносяць шкоду вытворцам з Расеі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках