Ва ўкраінскім Роўне з'явіцца вуліца імя беларускага добраахвотніка
5- 5.07.2024, 16:56
- 4,238
![Ва ўкраінскім Роўне з'явіцца вуліца імя беларускага добраахвотніка](https://i.c97.org/ai/549580/aux-head-1685109970-20230526_miroslav_lozovski_new_360.jpg)
Мясцовыя ўлады хутка адрэагавалі на просьбу палка Каліноўскага.
З прапановай назваць вуліцу ў гонар беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага звярнуўся Полк Каліноўскага.
«Аднак мы нават не чакалі, што пастанову прымуць так хутка», – піша Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале.
Міраслаў Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў «Белага легіёну» ў Беларусі ў 1990-я, папулярызатарам беларускай культуры. Ваяваў у складзе палка Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.