Літва запатрабавала вывезці з тэрыторыі краіны зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы
4- 5.07.2024, 17:33
- 8,638
![Літва запатрабавала вывезці з тэрыторыі краіны зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы](https://i.c97.org/ai/373061/aux-head-1586891849-20200414_fura_granica_360.gif)
Да 10 ліпеня.
Прычэпы і паўпрычэпы, зарэгістраваныя ў Беларусі, у тым ліку тыя, якія буксуюцца цягачамі з іншых дзяржаваў, павінны пакінуць Літву да 10 ліпеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.
Гэтае патрабаванне з'яўляецца часткай новых санкцый, уведзеных Еўразвязам. Абноўлены рэгламент пачаў дзеянне 1 ліпеня. Літоўская мытня паведамляе, што ўсе прычэпы і паўпрычэпы, задзейнічаныя ў экспарце, рээкспарце і транзіце тавараў, павінны выехаць з тэрыторыі ЕЗ да гэтай даты.
Раней, у канцы чэрвеня, ЕЗ ужо забараніў выкарыстанне для перавозкі грузаў на сваёй тэрыторыі прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, нават калі яны буксуюцца цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах.
Орбан назваў тры пытанні, з якімі прыехаў да Пуціна
Прэм'ера Вугоршчыны ўжо раскрытыкавалі і NATO, і Кіеў.
Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан прыехаў у Маскву, каб даведацца меркаванне Пуціна ў трох пытаннях. Пра гэта ён расказаў падчас прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з расейскім дыктатарам, паведамляе РБК.
Паводле ягоных словаў, гэта наступныя пытанні:
«Што ён думае пра наяўныя на гэты момант мірныя ініцыятывы?»
«Што ён думае пра спыненне агню і мірныя перамовы, у якой паслядоўнасці іх можна правесці?»
«Візія Еўропы пасля вайны».
На візіт Орбана адрэагавалі ў Міністэрстве замежных справаў Украіны, падкрэсліўшы, што пастанова ажыццявіць гэтую паездку была прынятая без узгаднення ці каардынацыі з Украінай.
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Орбан у Маскве прадстаўляе толькі Вугоршчыну, а не NATO.