6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас паўторнага ўдару па Кіеве расейцы патрапілі ў радзільню

9
Падчас паўторнага ўдару па Кіеве расейцы патрапілі ў радзільню

Ёсць загінулыя.

У Дняпроўскай раёне Кіева ў выніку ракетнай атакі 8 ліпеня пашкоджаны шматпавярховы будынак медцэнтра, піша nv.ua.

Паводле звестак украінскіх уладаў, будынак часткова разбураны. Прадаўжаецца разбор завалаў і пошук людзей.

Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 17 чалавек, колькасць загінулых падчас удару па радзільні – да 7.

Пра гэта паведамляе Офіс генеральнага пракурора Украіны.

«У Дняпроўскім раёне сталіцы пашкоджаны адмінбудынак медцэнтра [Дзмітрый Лубінец удакладняў, што гэта радзільня]. Вядома пра 7 загінулых і 3 траўмаваных […]», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней было вядома пра чатырох загінулых.

У ДСНС дадалі, што гэта наступствы паўторнага ўдару па сталіцы. Зафіксаванае падзенне аскепкаў.

Кіраўнік ОП Андрэй Ярмак пацвердзіў інфармацыю пра паўторны ўдар. Амбудсмэн Дзмітрый Лубінец пазней удакладніў, што акупанты пашкодзілі радзільню.

У панядзелак, 8 ліпеня, Расея нанесла масаваныя ўдары па Кіеве, Дняпры, Крывым Рогу і іншых гарадах Украіны. Гэта адзін з найбуйнейшых і самых цяжкіх наступствамі нападаў па Украіне з пачатку года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках