6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі вялікую групу важных афіцэраў РФ

7
УСУ ліквідавалі вялікую групу важных афіцэраў РФ

Расея страціла кучу вайсковых «шышак».

Страты РФ на 8 ліпеня 2024 года выраслі – краіна-агрэсарка страціла кучу вайсковых «шышак», у тым ліку кіраўніка аддзялення баявога кіравання, намесніка камандзіра радыётэхнічнай батарэі 12 зенітнага ракетнага палка, старэйшага лейтэнанта Дзмітрыя Пугачова.

Знішчаныя таксама два здраднікі – нараджэнцы горада Еўпаторыя, якія перайшлі на службу да расейцаў пасля таго, як РФ у 2014 годзе захапіла ўкраінскі Крым, старшы лейтэнант Дзмітрый Давідзенка і прапаршчык Алег Крыванос. Як піша УНІАН, такой інфармацыяй падзяліўся афіцэр Узброеных сілаў Украіны Анатоль Штэфан (покліч «Штырліц») у сваім Telegram-канале.

Украінскі воін таксама паказаў фатаграфіі «мінусаваных» ворагаў.

Пазней «Штырліц» паведаміў, што ліквідаваны таксама падпалкоўнік, намеснік камандзіра 1441 самаходна-артылерыйскага палка ў працы з асабовым складам Ігар Голабародзька і старшы лейтэнант Яўген Камароў з 810-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты (месца дыслакацыі – Севастопаль).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках