6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растоўскай вобласці РФ калапс энэргетыкі

4
У Растоўскай вобласці РФ калапс энэргетыкі

Заводам пачынаюць адключаць электрычнасць.

У Растоўскай вобласці РФ склалася надзвычайная сітуацыя ў сувязі з дэфіцытам электраэнэргіі: улады пачынаюць адключэнне электрычнасці прадпрыемствам праз калапс энэргетыкі на фоне моцнай спякоты. Як піша dialog.ua, пра гэта паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы.

Масавыя адключэнні электрычнасці ў Растоўскай вобласці пачаліся з мінулай пятніцы, 5 ліпеня. У Растове ва ўсіх раёнах горада пачаліся адключэнні святла на 1,5–4 гадзіны на дзень.

Паводле інфармацыі, якая паступае, улады РФ пастанавілі абмежаваць падачу электраэнэргіі на мясцовыя прадпрыемствы, каб значна знізіць нагрузку на падстанцыі і ўнікнуць аварый праз анамальную спякоту. У Растове некалькі апошніх сутак днём тэмпература паветра паднімаецца да +38°. Такі тэмпературны рэжым прадоўжыцца як мінімум два бліжэйшыя тыдні.

Расейцы спрабуюць праз частковае адключэнне прамысловых прадпрыемстваў знізіць час адключэння электраэнэргіі ў дамах і кватэрах.

СМІ паведамляюць, што самая цяжкая сітуацыя склалася ў Таганрогу і Няклінаўскім раёне, дзе праз празмерную нагрузку адбылася аварыя на ЛЭП з наступным адключэннем электрычнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках