17 жнiўня 2024, Субота, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Атачэнне Лукашэнкі пасля Курска адчувае блізкасць канца»

16
«Атачэнне Лукашэнкі пасля Курска адчувае блізкасць канца»

Сітуацыя змянілася.

Украінскія сілы ўмацоўваюць свае пазіцыі і пашыраюць стабілізаваную тэрыторыю пры наступе ў Курскай вобласці РФ.

Сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам Уладзімірам Цыбулькам аб тым, як аперацыя УСУ ў Курскай вобласці паўплывае на Лукашэнку:

- Мне здаецца, Лукашэнка адчуў, што Пуцін ужо даўно завёў яго фактычна пад злачынства. Раней Лукашэнка лічыў, што Пуцін такі беззаконнік, але які зможа абараніць яго. А зараз у лукашэнкаўскім палітыкуме ёсць адчуванне пагрозы калектыўнай адказнасці, калектыўнай Гаагі, дзе яны апынуцца разам з пуцінскімі злачынцамі.

Асяроддзе Лукашэнкі выдатна разумее, што яны такія ж злачынцы, як і Пуцін. І калі санкцыі пад гадавіну фальсіфікацыі "выбараў" узмацнілі і ЗША, і Канада, і іншыя дэмакратычныя краіны, значыць гэта білет у адзін канец. Мне падаецца, што атачэнне Лукашэнкі пасля Курска пачынае адчуваць блізкасць канца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках