26 жнiўня 2024, панядзелак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе Дурава выявілася 12 абвінавачванняў

29
У справе Дурава выявілася 12 абвінавачванняў

Справа была распачатая яшчэ 8 ліпеня.

Справа, паводле якой быў затрыманы заснавальнік Telegram Павел Дураў, была распачатая 8 ліпеня, у гэтай справе змяшчаюцца абвінавачанні ў 12 злачынствах у дачыненні да «неназванай асобы», паведамілі ў пракуратуры Парыжа.

Сярод гэтых абвінавачанняў: адмова ад супрацоўніцтва з уладамі, суўдзел у захоўванні і распаўсюджванні парнаграфічных выяў непаўналетніх, суўдзел у набыцці, перавозцы, захоўванні, збыце або перадачы наркатычных сродкаў, суўдзел у махлярстве ў складзе арганізаванай групы, а таксама выкарыстанне крыптавалютных інструментаў.

Тэрмін затрымання заснавальніка Telegram можа быць працягнуты максімум да 28 жніўня, сказалі ў пракуратуры. «Гэтая мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай у паліцыі была працягнутая 25 жніўня 2024 года следчым суддзём і можа доўжыцца да 96 гадзін (гэта значыць, да 28 жніўня 2024 года) у адпаведнасці з працэдурай, якая выкарыстоўваецца да злачынстваў, якія падпадаюць пад дзеянне рэжыму арганізаванай злачыннасці» , - растлумачылі там.

Як паведамляла агенцтва Reuters, Дурава затрымалі ў рамкахпапярэдняга расследавання, звязанага з тым, што Telegram спрыяў злачынствам праз адсутнасць мадэрацыі і адмовы ўзаемадзейнічаць з паліцыяй. Аб тым, што следства ўважае прадпрымальніка за суўдзельніка незаконнай дзейнасці ў мэсэнджары, раней таксама паведамлялі французскія СМІ, напрыклад, TF1. Яму могуць выставіць абвінавачанні, звязаныя з тэрарызмам, наркотыкамі, махлярствам, злачынствамі супраць дзяцей.

Каманда Telegram пасля затрымання Дурава заявіла, што мэсэнджар выконвае ўсе законы ЕЗ, мадэрацыя стала ўдасканальваецца, а сцвярджаць, што платформа або яе ўладальнік нясуць адказнасць за злоўжыванні на ёй, абсурдна.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Паўла Дурава затрымалі на тэрыторыі Францыі «ў рамках судовага расследавання, якое працягваецца».

Як паведамляў Charter97.org, заснавальніка Telegram затрымалі ўвечары 24 жніўня, калі ён прыляцеў у Парыж з Азербайджана.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках