Прэзэнтаваны новы сэдан Volkswagen Passat B9
2- 31.08.2024, 20:56
- 8,608
Пададзеныя першыя драбніцы.
Лінейка Volkswagen Passat B9 павялічаная: да ўніверсала далучыўся новы сэдан Pro. Яго прэзэнтавалі на аўташоу ў Чэнду (Кітай). Дэталі аўтамабіля з'явіліся на афіцыйным сайце Volkswagen, піша "Фокус".

Характэрна, што ў Кітаі прэзэнтавалі ўжо два сэданы Volkswagen Passat B9 – раней паказалі яшчэ адну чатырохдзвярную мадэль, якую назвалі VW Magotan. Абодва аўтамабілі вылучаюцца элегантным сілуэтам. Зрэшты, калі Magotan мае іншы дызайн пярэдняй часткі, то “твар” Volkswagen Passat Pro сапраўды такі ж, як у еўрапейскага ўніверсала з выгнутымі фарамі і шырокай краткай радыятара. Да таго ж, Passat Pro трохі большы за Magotan.

Памеры Volkswagen Passat 2024:
- даўжыня — 5006 мм;
- шырыня — 1850 мм;
- вышыня — 1489 мм;
- колавая база — 2871 мм.
Салон Volkswagen Passat Pro у цэлым паўтарае інтэр'ер універсала, аднак сэдану прапанавалі новую опцыю — асобны дысплей для пярэдняга пасажыра. Таксама можна запытаць трохзонны клімат-кантроль, праекцыю на лабавую шыбу і масаж крэслаў. Салон стаў больш прасторны, а аб’ём багажніка складае 520 л.

Сэдан Volkswagen Passat B9 са старту атрымаў бензінавыя турбаматоры абёмам 1,5 л (160 конскіх сіл) і 2,0 л (220 конскіх сіл), а пазней можа з'явіцца гібрыд. Усе версіі абсталяваныя 7-ступенным робатам DSG і маюць пярэдні рухач.