УСУ перайшлі ў наступ на Харкаўшчыне: унікальныя кадры
5- 31.08.2024, 21:22
- 10,910
Прарыў украінскіх сіл адбываўся нягледзячы на колькасную перавагу ворага.
15 жніўня ўкраінскія падраздзяленні перайшлі ў контрнаступ і прасунуліся ўглыб на 2 кіламэтры, заняўшы батальённы абшар абароны супраціўніка, паведамляе «24 канал».
Вядома, што прарыў украінскіх сіл адбываўся нягледзячы на перавагу ворага ў прапорцыі 2,5 да 1.
Акрамя прасоўвання, ваяры здалелі нанесці акупантам вялікія страты. Яны "пазбавіліся" прыкладна трох сотняў вайскоўцаў. Значная колькасць тэхнікі і ўзбраення разбітая або пашкоджаная.
У Трэцяй асобнай штурмавой брыгадзе паказалі эксклюзіўныя кадры з актыў-камер байцоў 1-га механізаванага і штурмавога батальёнаў.
"Так пачынаўся наступ Трэцяй штурмавой брыгады", — гаворыцца ў нататцы абаронцаў.
На кадрах відаць, як пяхота знішчае варожыя бліндажы. Агнявымі накатамі рвецца да акопнай лініі ворага. Супраціўнік ладзіць лютае супраціўленне і спрабуе атачыць штурмавыя групы.
Дарэчы, расейцы ўвесь час спрабуюць вярнуць страчаныя на Харкаўшчыне пазіцыі і кідаюць туды ўсё больш новых рэсурсаў.